[ 18:33 ]  Гішпанскі прэм'ер назваў Лібію важным партнэрам у гандлі ды інвэстыцыях

ТРЫПАЛІ. Гішпанскі прэм’ер-міністар Хосэ Марыя Азнар сёньня назваў Лібію важным партнэрам у гандлі і інвэстыцыях. Азнар прыбыў зь візытам у Лібію ўчора і ўжо меў перамовы зь лібійскім лідэрам Муамарам Кадафі. Візыт гішпанскага прэм’ера ў Трыпалі стаўся першым візытам заходнеэўрапейскага кіраўніка пасьля таго, як ААН ўвяла санкцыі супраць Лібіі за датычнасьць лібійскіх спэцслужбаў да выбуху амэрыканскага авіяляйнэру над Шатляндыяй. У мінулую пятніцу ААН зьняла санкцыі зь Лібіі, бо тая пагадзілася выплаціць кампэнсацыю сем’ям загіблых.