[ 17:12 ]  Францыя і Нямеччына прапануюць плян разьвіцьця эканомікі Эўразьвязу

БЭРЛІН. Лідэры Нямеччыны і Францыі прапануюць маштабны плян, закліканы садзейнічаць росту эканомікі Эўрапейскага Зьвязу. Плян прадугледжвае 10 буйных праектаў – такіх, як стварэньне новай хуткаснай чыгункі, якая злучыць Нямеччыну і Францыі, супрацоўніцтва ў галіне спадарожнікавай сувязі і разьвіцьцё лічбавай тэхналёгіі. Пра плян было абвешчана сёньня пасьля сустрэчы ў Бэрліне канцлера ФРГ Гэрхарда Шродэра і прэзыдэнта Францыі Жака Шырака. У перамовах бралі ўдзел сябры ўрадаў абедзьвюх краінаў.