[ 15:20 ]  Ідуць допыты падазраванага ў забойстве Лінд

СТАКГОЛЬМ. У Швэцыі паліцыя дапытвае падазраванага ў забойстве міністра замежных справаў Анны Лінд. Крыміналісты вывучаюць узоры ДНК. Імя затрыманага не паведамляецца. Вядома толькі, што яму 35 гадоў. Ён быў арыштаваны ўчора ўвечары ў адным з рэстаранаў у прымесьці Стакгольму. Паводле дадзеных паліцыі, у злачынцы было ня меней, як 5 хаўрусьнікаў. Паводле швэдзкіх законаў, цягам трох дзён арыштаванаму павінна быць паказанае абвінавачаньне.