[ 20:46 ]  Малдова просіць Эўразьвяз дапамагчы ў справе Прыднястроў'я

КІШЫНЭЎ. Малдова зьвярнулася да Эўрапэйскага Зьвязу па дапамогу ў справе ўрэгуляваньня канфлікту ў Прэднястроў’і. Прэзыдэнт краіны Уладзімер Варонін сказаў пра гэта ў часе размовы зь кіраўніком бясьпекі і замежнай палітыкі Эўразьвязу Гаўерам Салянам. Эўразьвяз пакуль ня даў ніякага адказу ў гэтай справе.