[ 15:34 ]  Ірак возьме ўдзел у паседжаньні АПЭК

48. БАГДАД. Ірак упершыню пасьля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна возьме ўдзел у паседжаньні Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты (АПЭК) 24 верасьня ў Вене. Ачоліць ірацкую дэлегацыю нядаўна прызначаны міністар нафты ў пераходным урадзе брагім Бахр аль-Улум. Рашэньне запрасіць ірацкую дэлегацыю было ўхваленае бальшынёй сябраў арганізацыі, хоць раней яны і заяўлялі, што Ірак можа прэзэнтаваць толькі прызнаны ААН урад.