[ 04:15 ]  Колін Паўэл: Сірыя мусіць больш актыўна змагацца з тэрарызмам

КУВЭЙТ. “Сірыя мусіць зрабіць больш сур’ёзныя захады ў барадзьбе з тэрарзымам”, - зяавіў Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у Кувэйце, куды ён напярэдадні прыехаў з Іраку. Паўэл, у прыватнасьці, зьвярнуў увагу на выпадкі пераходу з сырыйскай тэрыторыі ў Ірак міжнародных тэрарыстаў. Між тым Кангрэс ЗША абмяркуе сёньня дакумэнт, у якім Сірыя абвінавачваецца ў падтрымцы тэрарызму і спробах займець зброю масавага зьнішчэньня.