РЫЯД. Савудаўская Арабія. Афіцыйныя савудаўскія агенцтвы паведамляюць, што 67 зьняволеных загінулі ўчора ў часе пажару, які выбухнуў у турме ў сталіцы краіны горадзе Рыяд. Яшчэ 23 чалавекі былі параненыя.
Міністэрства ўнутраных справаў Савудаўскай Арабіі вядзе ў гэтай справе сьледзтва.