[ 15:42 ]  4 чалавекі сталі ахвярамі тэракту ў Інгушэтыі

МАСКВА. У сталіцы Інгушэтыі – Магасе – ў выніку выбуху ля будынку ФСБ, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі ня меней чатырох чалавек. Параненыя каля сарака. Магутны выбух адбыўся сёньня каля апоўдня. Сьледзтва лічыць, што выбуховае рэчыва знаходзілася ў грузавіку. Будынак ФСБ, які быў адчынены ў ліпені сёлета, часткова разбураны. Пацярпеў і будынак рэспубліканскага казначэйства, што знаходзіцца побач. Ратаўнікі разьбіраюць руіны.