[ 04:11 ]  Сустрэча міністраў WTO скончылася правалам

КАНКУН. МЭКСЫКА. Канфэрэнцыя Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, якая адбывалася ў гэтым мэксыканскім мястэчку, скончылася правалам. Яе ўдзельнікі так і не замаглі прыйсьці да згоды ў справе выніковага дакумэнту гэтай сустрэчы. Краіны, якія разьвіваюцца, дамагаюцца, каб ЗША і Эўрапэйскі Зьвяз скарацілі субсыдыі сваім фэррмэрам, каб пашырыць канкурэназдольнасьць замежных тавараў на сусьветным рынку. У сваю чаргу, заходнія краіны хочуць пашырыць магчымасьці для сваіх вырабаў на рынках краінаў трэцяга сьвету. Усясьветная гандлёвая арганізацыя заявіла, што мінітсры гандлю 146 краінаў сьвету ізноў зьбяруцца сёлета ў сярэдзіне сьнежня. Кіраўніцтва гэтай арганізацыі расцаніла факт правалу канфэрэнцыі ў Канкуне як крок назад у справе падпісаньня новага пакту аб глябальным гандлі , які мусіць быць падпісаны да канца 2004 году.