[ 18:49 ]  Ізраільскі ўрад не выключае як выгнаньне, так і забойства Ясіра Арафата

ЕРУСАЛІМ. Віцэ-прэмэ’ер ізраільскага ўраду Эхуд Олмэрт заявіў сёньня, што сярод іншых варыянтаў пазбаўленьня палестынскага лідара Ясіра Арафата ягонае ўлады разглядаецца як выгнаньне, так і забойства. Прадстаўнік спэцслужбаў Ізраілю сёньня заявіў, што адзіны плян у дачыненьні да Арафату, які зараз існуе ў ізраільскім урадзе, ёсьць выгнаньне лідара аўтаноміі. Тым ня меньш, некаторыя асобы з кабінэту міністраў Арыэля Шарона сёньня далі зразумець, што найбольш верагодны шлях паводзінаў Ізраілю ў дачыненьні да Арафата –далейшая ізаляцыя палестынскага лідара.