[ 21:07 ]  ЗША віталі рашэньне МАГАТЭ ў справе Ірану

Вашынгтон. ЗША віталі рашэньне рады дырэктараў МАГАТЭ, паводле якога да 31 кастрычніка Тэгеран мусіць прадаставіць усе доказы таго, што ягоная ядзерная праграма носіць выключна мірны характар. Камэнтуючы гэтае рашэньне, прэсавы сакратар джзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрлі сказаў: (Эрлі)"Мы будзем працягваць цеснае супрацоўніцтва х іншымі сябрамі МАГАТЭ і калі мы ўбачым, што Іран ня хоча зьмяніць сваю пазыцыю і адкрыць ядзерныя аб’екты да вызначанай даты, пра гэта будзе адразу ведаць Рада Бясьпекі ААН".