[ 04:16 ]  Папа Ян Павал Другі працягвае візыт у Славаччыну

БРАТЫСЛАВА. Папа Ян Павал Другі працягвае візыт у Славаччыну. Сёньня ў горадзе Банска-Бістрыца ён адслужыць імшу пад адкрытым небам. Пантыфік, якому 83 гады, выглядаў учора хворым. У Братыславе ён ня змог прачытаць да канца прывітальную прамову. Затым яму стала дрэнна ў часе наведаньня катэдры ў горадзе Трнаве. Ватыкан пакуль не паведамляў пра магчымую зьмену праграмы папскага візыту ў Славаччыну.