ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сёньня праводзіць надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў, на якім будуць выпрацаваныя захады ў адказ на пазаўчорашнія тэракты, ахвярамі якіх сталі 15 ізраільцаў. У прыватнасьці будуць разгледжаныя пытаньні пра магчымую дэпартацыю Ясіра Арафата, пра шырокамаштабную антытэрарыстычную апэрацыю ў паласе Газа і іншыя дзеяньні. Учора ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар па дому Махмуда Захара – аднаго зь лідэараў радыкальнай групоўкі “Хамас” у паласе Газа. Сам Захар быў лёгка паранены, але загінулі ягоны сын і целаахоўнікі.