ВЕНА. У штаб-кватэры Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) ў Вене сёньня чакаецца галасаваньне праекту рэзалюцыі, якая патрабуе ад Ірану выкананьня ўсіх абавязацельстваў паводле дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі. Тэкст рэзалюцыі, прапанаваны Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай, ставіць Ірану ўльтыматум -- да 31 кастрычніка выканаць усе патрабаваньні, і найперш неабмежавана дапушчаць інспэкцыі на ядзерныя аб’екты. Інспэктары МАГАТЭ цьвердзяць, што знайшлі на іранскім ядзерным аб’екце ўзбагачаны ўран. Іранскія ўлады катэгарычна адмаўляюць усе абвінавачаньні і пагражаюць спыніць стасункі з МАГАТЭ.