[ 04:24 ]  Жыцьцё кіраўніка МЗС Швэцыі ў небясьпецы

СТАКГОЛЬМ. Стан здароўя міністра замежных справаў Швэцыі Анны Лінд, на якую ў сераду быў ажыцьцёўлены напад, лекары называюць па-ранейшаму крытычным. Невядомы нажом параніў Лінд у жывот, грудзі і руку. Вядуцца пошукі злачынцы. Напад адбыўся ў цэнтры Стакгольму ў краме, дзе Анна Лінд рабіла закупы. Матыў нападу пакуль не зразумелы. Анна Лінд лічыцца ў Швэцыі адным з самых папулярных палітыкаў і рэальным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ер-міністра.