[ 04:22 ]  Папа Ян Павал Другі зь візытам у Славаччыне

БРАТЫСЛАВА. Папа Ян Павал Другі сёньня распачынае трэці свой візыт ў Славаччыну з таго часу, як ачоліў рымскую каталіцкую царкву 25 гадоў таму. Сёньня 83-х гадовага ўраджэнца польскага гораду Кракава прымуць прэзыдэнт Славаччыны Рудольф Шустэр і прэм’ер-міністар Мікулас Дзурында. Затым Папа накіруецца ў горад Трнаву, дзе адслужыць імшу ў катэдры. Візыт працягнецца да нядзелі. Гэта 102-я замежная паездка пантыфіка, які пакутуе ад хваробы Паркінсана.