КАНКУН. МЭКСЫКА. Тут распачалася канфэрэнцыя Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (ангельская абрывіятура - WTO), прысьвечаная праблемам гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Дырэктар WTO у часе адкрыцьця форуму падкрэсьліў, што ўсе 146 краінаў-сябраў арганізацыі павінны намагацца зьліквідаваць гандлёвыя бар’еры.
Прадстаўнікі краінаў трэцяга сьвету патрабуюць ад багацейшых заходніх краінаў скараціць дзяржаўныя субсыдыі сельскай гаспадаркі ды зьнізіць мытныя тарыфы на тавары з краінаў, якія разьвіваюцца.
У часе канфэрэнцыі, генеральны сакратар ААН Кофі Анан абвінаваціў багацейшыя каріны сьвету ў тым, што яны пакідаюць мільёны людзей у голадзе і галечы, з-за несправядлівай гандлёвай палітыкі.
У горадзе Канкун сабраліся тысячы атныглябалістаў, якія маюць намер наладзіць акцыі пратэсту.
Варта адзначыць, што Беларусь дагэтуль не з’яляецца сябрам Усясьветнай Гандлёвай арганізацыі