[ 17:21 ]  Расея дае гарантыі на выпадак выдачы ёй А.Закаева

Лёндан Расейскія ўлады гарантуюць Ахмэду Закаеву нармальныя ўмовы ўтрыманьня да суду – калі брытанскі суд вырашыць выдаць яго Маскве. На судзе ў Лёндане, дзе разглядаецца справа Закаева, прадстаўнік расейскага міністэрства юстыцыі паведаміў, што расейскі бок накіраваў ліст з адпаведнымі гарантыямі у брытанскае МУС. Расея патрабуе выдачы Закаева, яна абвінавачвае яго ў забойствах і выкраданьні людзей. Прадстаўнік лідэра чачэнскага супраціву Аслана Масхадава цалкам адхіляе абвінавачваньні.