[ 15:46 ]  МАГАТЭ абмяркоўвае іранскую ядзерную праграму

Вена Міжнародная агэнцыя атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ) сёньня працягвае абмеркаваньне рэзалюцыі, якая абавязвае Іран да канца верасьня выканаць усе свае абавязкі паводле дамовы аб нераспаўсюдзе зброі масавага зьнішчэньня. Праэкт дакументу, распрацаваны Велікабрытаніяй, Нямеччынай і Францыяй, заклікае Іран спыніць усе працы па ўзбагачэньні ўрану. Прадстаўнік Злучаных Штатаў у МАГАТЭ заявіў, што Тэгеран адкрыта парушае міжнародныя абавязкі па нераспаўсюду ядзернай зброі. ЗША неаднаразова абвінавачвалі Іран у спрабах стварыць ядзерную зброю. Іран адхіляе гэтыя абвінавачваньні.