[ 15:41 ]  Ахмэд Карэі пагадзіўся ўзначаліць палестынскі ўрад

Ерусалім Сьпікэр палестынскага парляманту Ахмэд Карэй пагадзіўся ўзначаліць урад Аўтаноміі. Ягоная кандыдатура была прапанаваная палестынскім лідэрам Ясерам Арафатам пасьля таго , як на мінулым тыдні сышоў у адстаўку кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Абас.Сёньня Ахмэд Карэй заявіў:"Сёньня прэзыдэнт Арафат пераканаўча заклікаў мяне пагадзіцца заняць гэтую пасаду. З прычыны крызысу, з прычыны гэтых праблемаў, я прыняў прапанову. Я вазьму на сябе рызыку і адказнасьць". Сёньня ж У сэктары Газа ізраільскія самалеты нанесьлі ракетны удар па дому аднаго з лідэраў палестынскай групоўкі “Хамас” Махмуда Захара. Загінулі два чалавекі, каля 20 чалавек, у тым ліку і сам Махмуд Захар – параненыя. Авіярэйд у Газу стаў адказам на ўчорашнія тэракты ў Ерусаліме і каля Тэль-Авіву – у выніку гэтых нападаў 14 ізраіліцянаў былі забітыя, некалькі дзесяткаў – параненыя. “Хамас” узяў на сябе адказнасьць за гэтыя напады. Кандыдат на прэмьер-міністра Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Карэй асудзіў учорашнія тэракты ў Ізраілі. З прычыны тэрарыстычных нападаў прэмьер-міністар Ізраілю Арыель спыніў свой візыт у Індыю і вяртаецца ў Ерусалім.