[ 04:50 ]  Далай Лама сустрэўся зь дзяржсакратаром ЗША

ВАШЫНГТОН. Духоўны лідэр Тыбету Далай Лама сустрэўся ў аўторак увечары ў Вашынгтоне зь дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам і амэрыканскімі кангрэсмэнамі. Далай Лама ахарактыразаваў перамовы як “вельмі добрыя”. Аднак, пра іх зьмест прэсе не паведамлялася. Афіцыйны Вашынгтон разглядае Тыбет як частку Кітаю і не заахвочвае сэпаратызам у гэтым рэгіёне. Кітайскія ўлады зьвярталіся да амэрыканскага кіраўніцтва з просьбай не прымаць Далай Ламу. Чакаецца, што сёньня Далай Лама сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.