[ 19:53 ]  Рада Эўропы патрабуе ад Армэніі і Азэрбайджану паскорыць дэмакратычныя рэформы

СТРАЗБУР. Рада Эўропы зьвярнулася да Арменіі і Азэрбайджану з заклікам паскорыць выкананьне дэмакратычных рэформаў і ўсіх абяцаньняў, якія гэтыя дзьве краіны далі, калі далучаліся да АБСЭ тры гады таму. Ад Армэніі патрабуецца вырашэньне праблемаў, зьвязаных з заканадаўствам адносна мэдыяў і незалежнасьцю судовай сыстэмы. У сваю чаргу Азэрбайджан дагэтуль не вызваліў палітычных вязьняў. Паводле АБСЭ, у гэтай краіне назіраецца “напружаная абстаноўка” напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 15 кастрычніка