СЛЁНДАН. Сёньня ў Лёндане, галоўны сьведка ў справе аб выдачы Расеі чачэнскага лідэра Ахмэда Закаева даў іншыя паказаньні, адрозныя ад тых, што чакаліся. Дакар Душыеў летась у сьнежні падпісаў паперу, у якой гаварылася, што Закаеў замовіў яму скрасьці двух сьвятароў.
Аднак сёньня, Душыеў сказаў, што яго гвалтам і катаваньнямі змусілі падпісаць гэткую заяву ў расейскай турме.
Паводле Душыева, яму абяцалі, што выпусьцяць на волю, калі ён падпіша такія паказаньні. Цяпер ён знаходзіцца за мяжой і прыехаў у Лёндан адмыслова каб сьведчыць у справе Закаева