БАГДАД. Намесьнік міністра аброны ЗША Пол Волфавіц заявіў сёньня, што ў Іраку не патрэбныя дадатковыя жаўнеры амэрыканскага войска. Спадар Волфавіц сказаў:
(Волфавіц) “Амэрыканскі камандуючы ў Іраку неаднаразова казаў, што больш жаўнераў, тым болей амэрыканскіх, у Іраку не патрэбна. Там трэба больш міжнародных сілаў, каб падязліць зь імі адказанасьць за правядзеньне стабілізацыйных апэрацыяў. Але перад усім, амэрыканскае камандаваньне ў Іраку хоча больш ірацкіх жаўнераў, бо краіна, якую мы вызвалілі – гэта іхная краіна і менавіта яны павінны зймацца пытаньнямі бясьпекі”.
Сказаў намесьнік міністра аброны ЗША Пол Волфавіц.
Між тым сёньня амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што 5 амэрыкансікх жаўнераў былі параненыя ў выніку нападаў ірацкіх партызанаў недалёка ад Багдаду.