Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выступіў са зваротам да нацыі, які быў прысьвечаны сытуацыі ў Іраку і вайне з тэрарызмам. Буш паведаміў, што будзе прасіць Кангрэс вылучыць 87 мільярдаў даляраў на аднаўленьне Іраку і фінансаваньне антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Амэраканскі прэзыдэнт заклікаў да пашырэньня ролі ААН ў стабілізацыі становішча і разьвіцця дэмакратыі ў Іраку.