[ 05:44 ]  Прадстаўнік расейскага прэзыдэнта сустрэнецца з кіраўніком КНДР

ХАБАРАЎСК. Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе Канстанцін Пулікоўскі распачынае сёньня візыт у Паўночную Карэю. Чакаецца, што ён сустрэнецца з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ірам. У цэнтры перамоваў Пулікоўскага з паўночнакарэйскім кіраўніцтвам – сытуацыя вакол ядзернай праграмы Пхэньяну і праблемы двухбаковых стасункаў.