[ 19:41 ]  Ахмэд Карэі - кандыдат на пасаду палестынскага прэмьер-міністра

Рамалла Паведамляецца, што палестынскі лідэр Ясер Арафат прапанаваў на пасаду премьер-міністра аўтаноміі сьпікера палестынскага парлямэнту Ахмэда Карэі. Пра гэты выбар было абвешчана на закрытым пасяджэньні цэнтральнага камітэту руху Фатх, кіраванага Арафатам. Гэтая прапанова мусіць быць ухваленая ЦК Фатху і выканаўчым камітэтам Арганізацыі вызваленьня Палестыны, канчатковае рашэньне прыме палестынскі парлямант. Учора кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Аббас падаў у адстаўку. Ён займаў гэтую пасаду 4 месяцы. Аббас ня здолеў спыніць баявыя дзеяньні паміж палестынскімі ўзброенымі групоўкамі і ізраільскімі войскамі. Ахмэд Карэі лічыцца дастаткова памяркоўным палітыкам, ён узначальвае палестынскі парлямант з 1996 году.