[ 14:39 ]  Візыт міністра абароны ЗША ў Афганістан

Кабул Сёньня адбываецца візыт у Афганістан міністра абароны ЗША Данальда Рамсфэльда. У правінцыі Пакція ён наведаў амэрыканскую “каманду рэканструкцыі”, фармаваньне амэрыканскага войска, якое займаецца адбудоваю школаў, калодцаў і дарогаў у Афганістане. Паводле Рамсфэльда ў блізкім часе каманды рэканструкцыі пачнуць дзейнічаць яшчэ ў 5-8 правінцыях Афганістану. Сёньня ж адбыліся перамовы Рамсфэльда з кіраўніком Афганістану Гамідам Карзаем.