[ 22:09 ]  Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі падаў у адстаўку

РАМАЛА. Заходні Бераг. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас падаў у адстаўку. Пакуль дакладна не вядома, ці ўжо прыняў палестынскі лідэр Ясір Арафат адстаўку, ці афіцыйна абвесьціць сваё рашэньне ў нядзелю. Паведамленьні розных агенцтваў супярэчлівыя. Ад часу прызначэньня Аббаса на гэтую пасаду каля 4 месяцаў таму, ён ня змог істотна прасунуць наперад рэалізацыю міжнароднага пляну мірнага ўрэгуляваньня, вядомага пад назовам “дарожная мапа”. Акрамя гэтага, апошнім часам абвастрыўся канфлікт паміж Абасам і Арафатам за кантроль над палестынскімі службамі бясьпекі.