[ 17:24 ]  Шродэр: Нямеччына не накіруе сваіх жаўнераў у Ірак

ГАНОВЭР. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр падцьвердзіў, што ён не запрапануе Джорджу Бушу накіраваць нямецкіх жаўнераў у Ірак. Шродэр, аднак, сказаў, што Нямеччына можа трэніраваць ірацкіх жаўнераў і паліцыянтаў.