МАСКВА: Пяць расейскіх партыяў зьбіраюцца правесьці ў гэтыя выхадныя кангрэсы перад выбарамі ў ніжэйшую палату Дзярждумы, заплянаванымі на 7 сьнежня. Партыі завершаць фармаваньне выбарчых сьпісаў, і абмяркуюць пытаньні выбарчых саюзаў. Кангрэсы правядуць у прыватнасьці: Расейская Партыя Адраджэньня, Яблако, Камуністычная Партыя, Партыя Міру і Адзінства, а таксама Расейская Лібэральная Партыя. У зьездах возьмуць удзел прадстаўнікі Цэнтральнай Выбарчай Камісіі. На 450 месцаў у Дзярждуме, прэтэндуюць 44 партыі. Каб увайсьці ў парлямент, партыя павінна набраць як мінімум 5% галасоў.