[ 15:35 ]  Парлямэнт КНДР выступіў за актывізацыю ядзернай праграмы

ПХЭНЬЯН. У Паўночнай Карэі парлямэнт ухваліў рашэньне ўраду актывізаваць намаганьні ў стварэньні магутнага ядзернага арсэналу. Чарговым разам Пхэньян падкрэсьліў, што гэта робіцца ў зьвязку з пагрозаю з боку ЗША. Сёньня ж паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ір аднагалосна пераабраны на найважнейшую пасаду ў краіне – старшыні камітэту нацыянальнай абароны. Ён ачольвае камітэт ужо 10 гадоў. Учора ЗША чарговым разам заявілі пра намер дамагацца ўрэгуляваньня канфлікту вакол ядзернай праграмы КНДР мірным шляхам.