ДЖАКАРТА. У Інданэзіі, вядомы мусульманскі прапаведнік Абу Бакар Башыр атрымаў чатыры гады турэмнага зьняволеньня.
Суд прызнаў, што абвінавачаньні на адрас Башыра ў тым, што ён кіраваў групай, якая рыхтавала дзяржаўны пераварот, а таксама быў кіраўніком арганізацыі “Джэмаа Ісьляміа” ды падрыхтаваў летась шэрах тэрарэстычных замахаў, ня маюць дастатковых доказаў.
Суддзі, аднак, пакінулі ў сіле абвінавачаньне ў тым, што Абу Бакар Башыр браў удзел у падрыхтоўцы замаху супраць цяперашняга прэзыдэнта краіны.