[ 17:42 ]  Забіты адзін з лідэраў блёку "Наша Украіна"

КІЕЎ. Прадстаўнікі апазыцыйнага блёку “Наша Украіна” заявілі сёньня, што прадстаўнік блёку ў заходнеўкарінскім Тэрнопалі Іван Гаўдыда быў забіты паводле палітычных матываў. Гаўдыда быў знойдзены кал сваёй хаты ў Кіеве паьсля трохдзённых пошукаў. Прадстаўнікі блёку “Нашай украіны”, якім кіруе былы прэм’ер-міністар Віктар Юшчанка, зьвярнулася да генеральнага пракурора краіны і міністра ўнутраных справаў з заклікам правесьці аб’ектыўнае сьледзтва ў гэтай справе, якая, паводле іхных словаў, можа мець палітычны характар.