КАБУЛ. У правінцыі Забуль, на паўдзённым-усходзе Афганістану працягваюцца цяжкія баі паміж урадавым войскам і атрадамі талібаў.
Талібанскія камандзіры заявілі сёньня, што ськіроўваюць у раён баёў дадатковыя сілы – каля 300 ваяўнікоў, якія далучацца да амаль тысячнай групоўкі талібаў, што вядзе баі ў правінцыі Забуль цягам апошняга тыдня.
Раней афганскі ўрад заявіў, што за апошнія выходныя ў баёх з талібамі загінулі 11 афганскіх вайскоўцаў і 2 жаўнеры войска ЗША