[ 15:32 ]  Лібія павялічыць памер кампэнсацыяў сваякам ахвяраў авіякатастрофы

ПАРЫЖ. «Лібія павялічыць памер кампэнсацыяў сваякам 170 ахвяраў авіякатастрофы, што адбылася ў 89-м годзе над Нігерам», - заявіў ліббійскі лідэр Муамар Кадафі, прамаўляючы ў тэлебачаньні з нагоды гадавіны захопу ўлады ў краіне ў 1969 годзе. Лібія дагэтуль не ўзяла на сябе адказнасьці за выбух французкага ляйнэру, аднак пагадзілася выплаціць 34 мільёны даляраў кампэнсацыі пасьля таго, як Францыя аб'явіла пра датычнасьць да замаху лібійскіх тэрарыстаў.