[ 17:40 ]  Памёр былы міністар культуры Чэхіі Павал Тыгрыд

(ПРАГА) Былы міністар культуры Чэхіі, вядомы пісьменьнік і публіцыст Павал Тыгрыд сканаў сёньня ў Францыі ва ўзросьце 85 гадоў. Павал Тыгрыд быў лягендаю чэскай журналістыкі. Ён двойчы быў вымушаны эміграваць з Чэхіі – пасьля пачатку акупацыі Чэхаславаччыны гітлераўскімі войскамі ў 1939 годзеі ў другі раз – пасьля камуністычнага путчу ў 1948-м годзе. Падчас другой усясьветнай вайны Тыгрыд працаваў у чэхаславацкай рэдакцыі Бі-Бі-Сі. У 48-м годзе ён выехаў у Заходнюю Нямеччыну, дзе працавацў у чэхаславацкай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа ў Мюнхене. Пасьля падзеньня камунізму Ян Тыгрыд стаў памочнікам прэзыдэнта Чэхаславаччыны Вацлава Гавела. У 1994-96 ён быў міністрам культуры ва ўрадзе Вацлава Кляўса. Вацлаў Гавэл выказаў спачуваньне сям’і Тыгрыда