ТЫРАНА. Альбанскі прэм’ер-міністар Фатос Нана скрытыкаваў заяву сэрбскага парляманту, якая назыве Косава неад’емнай часткай Сэрбіі. Гэтая заява была ўхваленая ў сераду.
Прэм’ер заявіў, што сэрбскія палітыкі не бяруць пад увагу волю жыхароў Косава. “Сэрбы, якія з’ехалі з Косава, могуць сюды вярнуцца, але гэта ня верне Косава Сэрбіі”, - сказаў Нана.
Цяпер у Косава кіруе часовая адміністрацыя ААН, але гэтыя тэрыторыі афіцыйна застаюцца часткай Сэрбіі і Чарнагорыі – дзяржавы, якая замяніла югаслаўскую фэдэрацыю