[ 19:26 ]  Перамовы паміж Бэрлусконі і Пуціным

РЫМ. На італійскай выспе Сардзінія сёньня пачаліся троздзёныя перамовы паміж прэмьер-міністрам Італіі Сільвіа Бэрлусконі і прэзыдэнтам Расеі Пуціным. Пасьля сёньняшніх перамоваў Бэрлусконі выказаў упэўненасьць, што Расея з цягам часу уступіць у Эўразьвяз. Італія зараз старшынюе ў Эўразьвязе. Два лідэры выказаліся таксама за прыняцьцё рэзалюцыі ААН , якая б дазволіла пашырыць міжнародную прысутнасьць у Іраку. Бэрлусконі таксама вітаў прапанову Пуціна аб усталяваньні бязвізавага рэжыму паміж Расеяй і Эўразьвязам, аднак кіраўнік італійскага ураду падкрэсьліў, што гэта нельга зрабіць хутка.