[ 17:10 ]  Новыя ахвяры ў Чэчэніі

МАСКВА. У Інгушэтыі каля пасяленьня Галашкі некалькі гадзінаў таму завершыўся бой паміж чэчэнскімі атрадамі і падразьдзяленьнямі расейскага войска. Афіцыйна паведамляецца, што забітыя двое вайскоўцаў і міліцыянт, страты чэчэнцаў – тры чалавекі. Каля 200 чэчэнскіх незалежнікаў адступілі ў горныя лясы каля чэчэна-інгускай мяжы. Кіруе імі, хутчэй за ўсё, вядомы палявы камандзер Руслан Гелаеў. Тым часам, расейскія вайскоўцы працягваюць апэрацыю ў пошуку ваяроў з атраду Абу аль-Валіда. Паведамляецца пра арышт некалькіх чалавек і пра сутычку, у часе якой былі забітыя пяць чэчэнцаў.