[ 15:17 ]  Перамовы адносна ядзерных праграмаў КНДР адбываюцца канструктыўна

ПЭКІН. Першы раўнд шматбаковых перамоваў адносна ядзернай праграмы Пхэньяну адбыўся ў канструктыўнай атмасфэры. З такой заявай выступілі сёньня ў Пэкіне, дзе адбываюцца перамовы, прадстаўнікі Паўдзённай Карэі. Дэлегацыі Кітаю, КНДР, Паўдзённай Карэі, ЗША, Расеі і Японіі абмяркоўваюць шляхі разьвязаньня крызысу, што паўстаў з-за рашэньня Пхэньяну аднавіць працу над праграмай у стварэньні ядзернай зброі. ЗША, Японія і Паўдзённая Карэя катэгарычна патрабуюць згарнуць праграму. КНДР у сваю чаргу патрабуе гарантыяў бясьпекі.