МАСКВА. У Махачкале забіты міністар у нацыянальнай палітыцы, інфармацыі і зьнешніх сувязях Дагестану Магамэдсаліх Гусаеў. Ягоны аўтамабіль выбухнуў сёньня раніцай, калі міністар накіроўваўся на працу. Кіроўца застаўся жывым. Міністэрства ўнутраных справаў Расеі паведамляе, што ўжо вядомыя прыкметы злачынцаў. Гэта ўжо другі замах на Гусаева. У выніку першага, зьдзейсьненага два гады таму, ён быў паранены.