[ 19:42 ]  ЗША асудзілі новае прызначэньне ў палестынскім урадзе

ВАШЫНГТОН ЗША выказалі пратэст супраць рашэньня кіраўніка палестынскай аўтаноміі Ясера Арафата прызначыць новым дарадцам ў пытаньнях бясьпекі Джыбрыля Раджуба, які раней кіраваў палестынскай службаю бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану. Паводле заявы прэсавай службы Белага дому Вашынтон мяркуе, што новае прызначэньне скіраванае супраць палестынскага прэмьер-міністра Махмуда Аббаса і перашкодзіць рэалізацыі мірнага пляну “дарожная мапа”.