[ 14:59 ]  Выбухі ў Бамбеі -- справа ваяўнічых ісьлямістаў

БАМБЭЙ. Палітычныя дзеячы Індыі перакананыя, што ўчорашнія выбухі ў Бамбеі арганізавалі ваяўнічыя ісьлямісты. Намесьнік прэм’ер-міністра Індыі Лал Крышна Адвані і міністар замежных справаў Яшвант Сінха зноў абвінавацілі Пакістан у падтрымцы экстрэмісцкіх груповак. Абвінавачаньні прагучалі, нягледзячы на тое, што Пакістан, як і шэраг іншых краінаў сьвету, рэзка асудзіў тэракты ў Бамбеі, ахвярамі якіх сталі прынамсі 50 чалавек і болей як 150 былі параненыя. Адказнасьці за тэракты пакуль ніхто на сябе не ўзяў.