Гэльсінкі. У Фінляндыі ў мінулыя выходныя адбыўся чацьверты чэмпіянат сьвету ў кіданьні мабільнымі тэлефонамі. Фаварытам імпрэзы, як дарэчы і летась былі гаспадары чэмпіянату. Пераможца кінў свой мабільнік на 66, 5 мэтраў.
Агулам у чэмпіянаце ўзялі ўдзел каля 100 чалавек з 10 краінаў сьвету.
Арганізатары гэтых спаборніцтваў кажуць, што яны робяцца для тых, хто час ад часу мае жаданьне кінуць свой тэлефон як мага далей, бо ўжо стаміўся ад адсутнасьці сувязі, памылкова абраных нумароў ці батарэйкі, якая заўсёды разладоўваецца ў найбольш непадыходзячы момант.