(ВАШЫНГТОН) Кіраўнік адміністрацыі ЗША ў Іраку Пол Брэмер заявіў, што Злучаныя Штаты разьлічваюць на большае супрацоўніцтва з боку іракцаў дзеля таго, каб сытуацыя ў рэгіёне стабілізавалася. Адначасна ён падкрэсьліў, што няма неабходнасьці ў дадатковым ваенным кантынгенце ЗША ў Іраку. Выступаючы на тэлеканале Эй-Бі-Сі, Брэмер сказаў, шўто Злучаныя Штаты віталі б дапамогу іншых краінаў. Кіраўнік адміністрацыі сказаў таксама, што сотні замежных ваяўнікоў праніклі на тэрыторыю Іраку і стварылі вялікія праблемы для амэрыканскіх вайскоўцаў