[ 14:31 ]  На поўдні Афганістану загінулі пяць вайскоўцаў і трое талібаў

(АФГАНІСТАН) Пяць афганскіх вайскоўцаў і тры ваяўнікі Талібану загінулі сёньня падчас страляніны ў паўднёвай правінцыі Забуль. Прадстаўнік губэрнатара правінцыі заявіў, што двое талібаў, у тым ліку палявы камандзер, былі захопленыя падчас бою. Афганскі ўрад цьвердзіць, што шмат ваяўнікоў Талібану пранікаюць у краіну з тэрыторыі суседняга Пакістану. Тым часам, у Афганітстан прыбыў кіраўнік праграмы ААН у барацьбе з наркотыкамі і наркатрафікам Антоніё Марыя Коста. У праграме візыту – сустрэча прэзыдэнтам Афганістану Хамідам Карзаем