Нью-Ёрк Генеральны сактарар ААН Кофі Анан заклікаў Злучаныя Штаты прадаставіць ААН шырокія паўнамоцтвы на правядзеньне міратворчых апэрацыяў у Іраку. У адваротным выпадку – падкрэсьліў Анан – Рада бясьпекі ААН наўрад ці задаволіць просьбу ЗША пра пашырэньне міжнароднай ваенай прысутнасьці ў Іраку.
Пра гэта генеральны сакратар ААН заявіў падчас перамоваў з міністрам замежных справаў Велікабрытаніі Джэкам Стро.
Падчас нядаўняй сустрэчы з Ананам дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэлл выключыў магчымасьць таго, што Вашынгтон перадасі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў частку функцыяў па кіраўніцтву міратворчымі апэрацыямі ў Іраку.