ЗАХОДНІ БЕРАГ. У горадзе Наблус на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі сябру групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” і цяжка паранілі двох іншых. Камандаваньне заявіла, што ўсе трох бралі ўдзел у тэрарыстычных нападах на ізраільцаў. Ізраільскія войскі заблякавалі асноўную магістраль у паласе Газа, падзяліўшы яе на дзьве часткі, і зноў занялі гарады Джэнін, Тулькарм і Наблус на Заходнім беразе Ярдану.Новыя апэрацыі распачаліся ў адказ на нядаўні тэракт у Ерусаліме, у выніку якога загінулі 20 чалавек. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў у пятніцу, што Вашынгтон арыштаваў рахункі і ўласнасьць шасьці кіраўнікоў экстрэмісцкай групоўкі “Хамас”, а таксама пяцёх арганізацыяў, падазраваных ў дапамозе палестынскім тэрарыстам.