[ 02:49 ]  У Бразіліі 19 чалавек загінулі ў выніку выбуху ракеты

БРАЗІЛІА. У Бразіліі 19 чалавек загінулі і 20 былі параненыя ў выніку выбуху ракеты. Выбух адбыўся на касмадроме ў паўночна-ўсходнім штаце Мараньян. 20-мэтровая ракета рыхтавалася да запуску ў межах касьмічнай праграмы Бразіліі. Прычыны выбуху высьвятляюцца. Дзьве папярэднія спробы Бразіліі запусьціць на арбіту ракеты таксама скончыліся няўдала.